
Сцяг цудоўнай Расіі будучыні
Сімвал волі і міру
Што гэта ўвогуле такое?
Бела-сіне-белы сцяг — сімвал вольнай Расіі. Гэты сцяг быў прыдуманы ў інтэрнэт-супольнасці, якая выступае супраць уварвання расійскай арміі ўва Украіну. Ужо на наступны дзень пасля першага ўпамінання расіяне за мяжой выйшлі на мірныя пратэсты з бела-сіне-белым сцягам замест цяперашняга расійскага сцяга, заплямленага крывёю.
Навошта нам новы сцяг?
Бела-сіне-чырвоны сцяг, які цяпер выкарыстоўвае ўрад Расійскай Федэрацыі, стаў сімвалам крыві, вайны і агрэсіі ўва ўсім свеце. Мы, грамадзяне Расіі, якія не падтрымліваюць аўтарытарны рэжым і ваеншчыну, не можам яго выкарыстоўваць.
Чаму менавіта бела-блакітна-белы?
Ёсць некалькі прычын.
Новы сцяг падобны да цяперашняга расійскага сцяга, але без чырвонай паласы — сімвала вайны і крыві. Мы замянілі яе на белую, таму што мы імкнёмся да міру з Украінай і патрабуем выканання правоў чалавека ў нашай дзяржаве. Сцяг вольнай Расіі наўмысна адмаўляецца ад ваеннай экспансіі, адмаўляе гістарычныя прэтэнзіі на тэрыторыі замежных дзяржаў. У Расіі будучыні няма месца самадзяржаўю, мілітарызму, культу гвалту і крыві. Мы распачынаем новую старонку гісторыі Расіі — без культу вайны.
Бела-сіне-белы сцяг нагадвае сцяг Наўгародскай рэспублікі і сучасную сімволіку Вялікага Ноўгарада. Гістарычны Ноўгарад быў цэнтрам Паўночнай Русі і прэтэндуе на званне адзінай запраўднай дэмакратыі ў гісторыі Расіі.
Бела-сіне-белы сцяг падобны да сцяга вольнай Беларусі — бела-чырвона-белага. Мы салідарныя з народам Беларусі, які таксама змагаецца з нелегітымнай уладай.
Блакітная паласа была на сцягу Расіі 1991—1993 года, пакуль яе не замянілі на цёмна-сінюю.
Белы колер сімвалізуе мір, чысціню і разважлівасць, блакітны — праўду і справядлівасць.
Новы сцяг — сімвал будучай Расіі, якая не паразітуе на сімвалах мінуўшчыны. Сцяг вольнай Расіі пазбаўлены асацыяцый з імперыялізмам, мілітарызмам і аўтарытарнымі лідарамі нашай краіны.
Гэта вы што, рэжым сабраліся скідаць?
Не. Бела-сіне-белы — гэта сцяг міру і свабоды. Расіяне ўнутры нашай краіны не могуць удзельнічаць у пратэстах, не рызыкуючы даходам, спакоем, свабодай, здароўем і жыццём. Расіяне за мяжой хочуць выказаць сваю антываенную пазіцыю і выйсці пад агульным штандарам, які не выклікае асацыяцый з пуцінскім рэжымам. У ўкраінцаў ёсць сцяг Украіны, у беларусаў бела-чырвона-белы, у нас ёсць бела-сіне-белы.
І што мне цяпер з гэтым рабіць?
Выкарыстоўваць. Бярыце выявы знізу. Рабіце публікацыі ў сябе ў сацыяльных сетках. Стаўце на аватары. Дасылайце вашыя здымкі і выявы, каб яны былі апублікаваныя ў нашым Facebook і Instagram. Малюйце і друкуйце плакаты. Шыйце сцяг самі. Выходзьце з імі на мітынгі.
Дадаць сцяг на аватарку ў Твітэры
Тэлеграм-бот для аватарак з сцягам
Паставіць у профіль БСБ сардэчкі і кружкі
Хто ўсё гэта прыдумаў?
Народ. Такі сцяг прыходзіў у галаву многім людзям і прапаноўваецца як сімвал антываеннага руху. З перакладам на беларускую мову дапамог Pčv.
А якое дакладна тут адценне блакітнага/сіняга? А якія прапорцыі, які памер?
Адказу на гэтае пытанне яшчэ няма. Гэта народны сцяг. Калі ваш сцяг пазнавальны бела-блакітна-белы, гэтага дастаткова.
Я б раіў абіраць адценні значна святлейшыя, ніж цяперашні сцяг і блізкія да блакітнага колеру сцяга 1991—1993 гадоў (#088CE8), і прапорцыі блізкія да 1:2.
Напрыклад, AssezJeune раіць блакітны #0083d6 і прапорцыі 2:3.
Але ўсё на ваш выбар.
Але мне падабаецца расійскі сцяг, і я не хачу нічога мяняць!
І добра, проста не выкарыстоўвайце бела-блакітна-белы сцяг. Ці выкарыстоўвайце яго як сцяг руху супраць вайны. Гэта не праект дзяржаўнага сцяга. Гэта сімвал аб’яднання людзей.
Спасылкі
¹ Публікацыі і твіты пра ідэю сцяга:
https://www.facebook.com/itsgonnabeokai/posts/10227954032741739
https://twitter.com/Luckykirs/status/1497900572615315458
https://twitter.com/ewglenah/status/1498607552057147393
https://twitter.com/Alexeyprofi/status/1499110753403641865
https://twitter.com/Inga_Kudracheva/status/1498607292870238209
https://twitter.com/AssezJeune

Фотаздымкі з мітынгаў на Кіпры, у Нарвегіі, Канадзе і ЗША